БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце адкрыўся кандытарскі цэх нацыянальных дэсертаў

19.04.2025 / 8:31

Nashaniva.com

​У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» адкрыўся кандытарскі цэх службы «Кэтэрынг». Пра гэта паведамляе прэс-служба аэравакзала.

Фота: Мінскі аэрапорт

У аэрапорце ўдакладнілі, што ідэя адкрыць цэх нацыянальных дэсертаў належыць кіраўніцтву авіяпрадпрыемства.​

Цяпер асартымент кандытарскага цэха ўключае больш за 30 найменняў кандытарскіх і 20 хлебабулачных вырабаў.​

Слодычы і выпечку вырабляюць у асноўным для рацыёнаў бартавога харчавання — пасажырам эканом-, бізнэс-класа і экіпажу.

Для авіякампаніі Belavia на вясну-лета імі замянілі пакупныя хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. Набыць прадукцыю можна ва ўсіх гандлёвых аб’ектах і аб’ектах грамадскага харчавання службы «Кэтэрынг» на тэрыторыі аэрапорта.​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула