БЕЛ Ł РУС

Праезд у прыгарадных аўтобусах Мінска падаражэе неўзабаве

19.04.2025 / 9:36

Nashaniva.com

Кошт праезду ў прыгарадных аўтобусах Мінска зменіцца на наступным тыдні, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Мінгарвыканкама.

«Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу праз тры дні пасля яго афіцыйнага апублікавання», — сказана ў дакуменце.

Рашэнне, якое датычыцца кошту білетаў на прыгарадныя аўтобусы, апублікавана 19 красавіка, а значыць, уступіць у сілу яно павінна з 23 красавіка.

Пакуль праезд аднаго кіламетра ў звычайным прыгарадным аўтобусе каштуе 10 капеек, новы тарыф — 11 капеек.

У хуткасным рэгулярным злучэнні тарыф з 12 капеек павысіцца да 13, на экспрэсных маршрутах — з 13 да 14 капеек.

У папярэдні раз гэтыя тарыфы змяняліся ў красавіку 2022 года, а да гэтага — у снежні 2019 і 2020 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула