БЕЛ Ł РУС

Памятаеце 66-гадовую берлінку, якая нядаўна нарадзіла дзясятае дзіця? Яна ўжо зноў выйшла на працу

19.04.2025 / 11:52

Nashaniva.com

Свайго маленькага сына Філіпа яна ўзяла з сабой у офіс.

Кіраўніца прыватнага музея «Чэкпойнт Чарлі» ў Берліне і шматдзетная маці Аляксандра Хільдэбрант выйшла на працу праз месяц пасля нараджэння дзіцяці, паведамляе тэлеграм-канал «Што там у немцаў?».

Прычым свайго дзясятага па ліку дзіцяці. Калегі не падрыхтавалі для яе ні падарунка, ні кветак, распавяла Аляксандра Хільдэбрандт пра свой першы працоўны дзень: «Яны ж не ведалі, што я прыйду». Свайго маленькага сына Філіпа яна ўзяла з сабой у офіс.

У бальніцы 66-гадовая парадзiха правяла ўсяго тыдзень. Дактары назвалі яе выпадак «абсалютнай рэдкасцю ў акушэрстве». «Яна самая старая цяжарная, якую я назіраў у Шарытэ», — кажа Вольфганг Генрых, дырэктар клінікі акушэрства.

Сама жанчына прызнаецца, што яе жыццё — гэта выклік і што яна лічыць гэта нармальным, але цяпер ёй не хапае сну.

Аляксандра нарадзілася ў 1959 годзе ў Кіеве, у 1992 годзе яна пераехала ў Берлін і выйшла замуж за заснавальніка музея «Чэкпойнт Чарлі» Райнера Хільдэбрандта. У пары нарадзіліся двое дзяцей. Пасля смерці мужа яна ўзначаліла музей у 2004 годзе. Яшчэ васьмёра дзяцей нарадзіліся ў яе наступным шлюбе з экс-дэпутатам берлінскага парламента Даніэлем Дорманам, прычым усе — ужо пасля таго, як іх маці споўнілася 53 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула