БЕЛ Ł РУС

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

19.04.2025 / 19:6

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, каментуючы велікоднае перамір'е, нібыта сёння абвешчанае прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, нагадаў, што пазіцыя Украіны застаецца выразнай: яшчэ 11 сакавіка яна пагадзілася на поўнае часовае спыненне агню на 30 дзён, але расійская адмова ад гэтага працягваецца ўжо 39 дзён.

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky 

 «Цяпер Пуцін зрабіў заявы пра нібыта гатоўнасць да спынення агню. 30 гадзін замест 30 дзён. На жаль, у нас ёсць значны вопыт, калі ягоныя заявы не супадалі з ягонымі дзеяннямі. Мы ведаем, што ягоным словам нельга верыць, і будзем глядзець на дзеянні, а не на словы», — заявіў Андрэй Сібіга.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку

Трамп чакае ад Расіі адказу на прапанову аб перамір'і «на гэтым тыдні»

Каментары да артыкула