БЕЛ Ł РУС

Расійскі беспілотнік ударыў па шматкватэрным доме ў Херсоне за пяць хвілін да пачатку пуцінскага перамір'я

19.04.2025 / 20:44

Nashaniva.com

У выніку ўдару ў доме загарэліся як мінімум пяць кватэр. Інфармацыя пра пацярпелых цяпер удакладняецца. 

Скрыншот з відэа

Пра ўдар па жылым будынку ў Херсоне паведаміла ў тэлеграм-канале дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Дар'я Зарыўна.

«Расія атакавала жылы дом у Херсоне, «перамір'е Пуціна», — напісала яна.

Неўзабаве відэа наступстваў удару апублікаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць, што апошнія ўдары былі нанесеныя ў 17:55 — гэта значыць за 5 хвілін да абвешчанага Пуціным перамір'я.

Тым часам кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка паведаміў, што расійскія войскі працягваюць весці агонь на ўсіх кірунках, нягледзячы на заяўленае перамір'е. Паводле яго, найбольшая колькасьць нападаў адбываецца на ўсходзе.

Таксама і ўкраінскі ваенкар Андрэй Цапліенка са спасылкай на вайскоўцаў заявіў, што на Харкаўскім кірунку агонь не вядзецца, але абстрэлы ідуць у Данецкай вобласці.

Чытайце таксама:

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Каментары да артыкула