БЕЛ Ł РУС

У Магілёве гарэў склад на аграпрадпрыемстве

19.04.2025 / 21:47

Nashaniva.com

Як расказалі ў МНС, паведамленне пра пажар паступіла ў МНС у 16:49 ад работнікаў прадпрыемства. Гарэла складское памяшканне, дзе захоўваліся драўляныя паддоны і прэсаваны кардон.

Фота: МНС

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. У выніку здарэння часткова пашкоджаная маёмасць унутры склада, металічная абшыўка сценаў і даху будынка.

На шчасце, абышлося без пацярпелых. Спецыялісты высвятляюць дакладную прычыну ўзгарання. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула