БЕЛ Ł РУС

У Бялыніцкім раёне мужчына патануў у басейне для рыбы

19.04.2025 / 23:22

Nashaniva.com

Пра трагічнае здарэнне ў аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. 

Фота ілюстрацыйнае

«18 красавіка ў 10.34 у МНС паступіла паведамленне пра патанулага мужчыну ў басейне па ўтрыманні таварнай рыбы ў аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці», — расказалі ў прэс-службе.

У выніку работнікі МНС дасталі з вады цела мужчыны 1966 года нараджэння.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі вылавілі целы двух мужчын у Бугу

Вайскоўцы заўчора навялі пантонны мост у Бешанковічах, а ўчора з яго ўпаў і патануў чалавек

У Смаргоні мужчына патануў у вадасховішчы

Каментары да артыкула