У вольны доступ выклалі ўнікальныя фота будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску ШМАТ ФОТА
Фотальбом змяшчае здымкі з будаўніцтва і адкрыцця галоўнага будынка краіны, а таксама партрэты майстроў, якія стаялі за яго стварэннем.
Фотальбом, які сёння захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга, быў апублікаваны на сайце Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Расіі.
Узвядзенне Дома ўрада вялося па праекце Іосіфа Лангбарда, прызнанага найлепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. Будаўніцтва доўжылася чатыры гады, з 1930 па 1934 год. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзіміру Леніну, распрацаваны Лангбардам разам з ленінградскім скульптарам Мацвеем Манізерам. За ўзвядзенне Дома ўрада ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.
У фотаальбоме прадстаўлены здымкі з розных этапаў будаўніцтва і адкрыцця Дома ўрада, праца мастакоў, якія ўдзельнічалі ў яго афармленні, а таксама партрэтныя фотаздымкі некаторых удзельнікаў пабудовы гэтага помніка апошняга подыху савецкага канструктывізму. Усе подпісы пад фотаздымкамі выкананы па-беларуску.
Першая стадыя будаўніцтва
Збудаванне двухшахтнага пад'ёмніка вышынёй 50 метраў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Цагляная кладка цокальнага паверха. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Цагляная кладка тарцовай сцяны правага крыла цокальнага паверха. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Збудаванне апалубкі для жалезабетоннай бэлькі залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Збудаванне апалубкі цокальнага паверха залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Перакрыццё цокаля правага крыла. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Архітэктурная вязка залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Бакавы выгляд залы з’ездаў у працэсе будаўніцтва. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Архітэктурная вязка залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Апалубка купала залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Інспекцыя Галадзеда
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед цікавіцца рознымі дэталямі будаўніцтва. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед дае ўказанні. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед, начальнік будаўнічых работ Васерман і дырэктар пабудовы Дома ўрада Глейберман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед на пабудове Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фінальная стадыя
Правае крыло Дома ўрада ў рыштаваннях. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Пачатак разборкі рыштаванняў пасля атынкоўкі. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фасад вызваляецца ад рыштаванняў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Асфальтыроўка плошчы перад Домам урада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Асфальтыроўка плошчы перад Домам урада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Насечка герба Дома ўрада ў падвеснай люльцы на вышыні 50 метраў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фасад. Левае крыло Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фасад. Правае крыло Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Устаноўка эстакады для пад'ёма помніка Уладзіміру Леніну. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Устаноўка першага рада камянёў помніка Уладзіміру Леніну. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Афармленне
Скульптар А. А. Бембель за работай над барэльефамі. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар В. Н. Рытэр за работай над барэльефамі. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Барэльефы ў працэсе работы. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фармоўка бюстаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар З. І. Азгур за работай над бюстам Дзяржынскага. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар А. Арлоў за работай над бюстам Чарнышэўскага. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар А. Глебаў за работай над бюстам Фрунзэ. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар М. К. Керзін за работай над бюстам Энгельса. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар Г. К. Ізмайлаў за работай над бюстам. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Бюсты ў Доме ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Адкрыццё
Адкрыццё помніка Леніну 7 лістапада 1933 года. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Адкрыццё помніка Леніну 7 лістапада 1933 года. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Гікала гаворыць прамову з трыбуны помніка Леніну. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
У часе адкрыцця помніка Леніну і Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
У часе адкрыцця помніка Леніну і Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Група дэманстрантаў у часе адкрыцця помніка Леніну і Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
На трыбуне Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Помнік Леніну пасля адкрыцця. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Дом урада пасля адкрыцця. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Датычныя
Старшыня камісіі па адчыненню Дома ўрада Балцін з групай таварышоў. Злева направа: Лангбард, Гурэвіч, Пыжыкаў, Балцін, Хацкевіч, Васерман і Глейберман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Дырэктар пабудовы Дома ўрада Б. С. Глейберман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Дырэктар Белдзяржбуда і начальнік будаўнічых работ Дома ўрада С. І. Васерман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Аўтар праекта помніка У. І. Леніну і кансультант па ўсіх скульптурных работах унутры Дома ўрада заслужаны дзеяч мастацтва Г. М. Манізер. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Заслужаны дзеяч мастацтва мастак І. І. Бродскі, які ўдзельнічаў у стварэнні манументальнага жывапісу Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Прыкра, што такі альбом быў апублікаваны ў расійскім музейным каталогу, а не ў беларускім. Сайт Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Беларусі, які існуе з 2008 года і мусіць змяшчаць 166 138 музейных прадметаў, зарэгістраваных у каталогу, насамрэч не змяшчае і пятай часткі з іх. Напрыклад, па запыце па тэме Дома ўрада сайт беларускага каталога змяшчае роўна нуль прадметаў, хоць яны дакладна ёсць у беларускіх музеях.