БЕЛ Ł РУС

У аўторак пачнецца адпраўка ў войска будучых салдат

21.04.2025 / 7:39

Nashaniva.com

З 22 красавіка пачынаецца накіраванне ў войскі хлопцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і ваенныя часткі Узброеных сіл, унутраных войскаў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі, паведамляе Мінабароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, Мінскай вайсковай камендатуры і 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра.

Усяго ў войска ў красавіку — маі плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек.

Выкліку на прызыўныя камісіі вясной падлягае каля 43 тысяч маладых людзей. Прысяга пройдзе 24 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула