БЕЛ Ł РУС

Экс-трэнер зборнай па хакеі прапанаваў арганізаваць сустрэчу зборных Беларусі і ЗША

21.04.2025 / 9:11

Nashaniva.com

Былы галоўны трэнер мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка выказаўся пра магчымы матч паміж зборнымі Беларусі і ЗША.

Андрэй Сідарэнка. Фота: Беларускі хакей

«Прыемная навіна, што Расія згуляе з ЗША. Будзе цікавая і інтрыгуючая серыя. Было б цудоўна, калі б адбылася і серыя Беларусі супраць ЗША. У нас вельмі моцная нацыянальная каманда, якая дала б бой амерыканцам. Можна паспрабаваць наладзіць кантакт з Федэрацыяй хакея ЗША і прапанаваць такія сустрэчы», — сказаў Сідарэнка.

Раней міністр спорту РФ Міхаіл Дзегцяроў заявіў, што вядуцца перамовы аб матчах зборных Расіі і ЗША ў Санкт-Пецярбургу і Вашынгтоне, дзе могуць згуляць хакеісты КХЛ і НХЛ. Але гэта рашэнне яшчэ не прынятае.

Нагадаем, што пасля ўварвання Расіі ва Украіну з дапамогай тэрыторыі Беларусі беларускі і расійскі хакей на ўзроўні зборных і клубаў выключаны з міжнародных спаборніцтваў. Дружыны Беларусі і Расіі не ўдзельнічаюць у чэмпіянатах свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула