Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка
Дэмакратычная лідарка выказала спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францішка, які памёр сёння раніцай у Ватыкане.
«Мы смуткуем з нагоды смерці Яго Святасці Папы Францішка. Яго цеплыня, пакора і нязменная прыхільнасць да міру, справядлівасці і чалавечай годнасці кранулі сэрцы па ўсім свеце. Няхай яго спадчына натхняе нас несці яго пасланне спагады і надзеі. Спачывай з мірам, Святы Ойча», — напісала яна ў Х.
Чытайце таксама:
Напярэдадні Папа Францішак сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Вэнсам