БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся японскі сад ФОТЫ

21.04.2025 / 12:26

Nashaniva.com

У мінулыя амаль летнія выходныя мінчукі паспяшаліся ў Батанічны сад, каб паспець убачыць сакуру. Аднак іх чакала яшчэ адна прыемная нечаканасць: на тэрыторыі сада ўжо даступны для наведвання сапраўдны японскі сад, піша Onliner.

Будоўля японскага сада пачалася ў 2022 годзе. Зараз тут ёсць вымашчаныя каменем сцежкі для няспешных прагулак, унікальныя расліны, месцы для іх назірання, будысцкія статуі, сажалка (без жывых карпаў, на жаль) і пабудаванае ў традыцыйным паўднёваазіяцкім стылі невялікае збудаванне.

Пакуль што яно закрыта, але, як паведамляецца, у хуткім часе ўнутры будуць праводзіцца чайныя цырымоніі. Так што даставайце з шафы кімано і наперад фатаграфавацца — лакацыя даступная для ўсіх наведвальнікаў Батанічнага сада.​

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от сашик (@mi.alvik)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Tatiana (@tatiana_hlebnikova_)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dashuta (@drumi_tian)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула