БЕЛ Ł РУС

Дураў: За 12 гадоў Telegram ні разу не раскрыў ніводнага байта асабістых паведамленняў

21.04.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў заснавальнік месенджара Павел Дураў, які адзначыў, што Telegram раскрываў толькі IP-адрасы і нумары тэлефонаў падазраваных у здзяйсненні злачынстваў пры ўмове, што на гэта меўся адпаведны судовы ордар, але не асабістыя паведамленні.

«За сваю 12-гадовую гісторыю Telegram ні разу не раскрыў ніводнага байта асабістых паведамленняў», — падкрэсліў заснавальнік месенджара.

Ён дадаў, што «Telegram хутчэй сыдзе з рынку, чым будзе падрываць шыфраванне з дапамогай бэкдораў», якія дазваляюць атрымаць доступ да асабістых паведамленняў карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула