БЕЛ Ł РУС

Аргенціна абвесціць тыдзень жалобы па памерлым Папе

21.04.2025 / 14:11

Nashaniva.com

Улады Аргенціны абвесцяць тыдзень жалобы ў сувязі са смерцю Папы Францішка, які родам з Буэнас-Айрэса, заявіў прадстаўнік прэзідэнта краіны Мануэль Адорні ў сацсетцы X.

Папа Францішак. Фота: Andrew Medichini / AP

«Пайшоў з жыцця папа Францішак Хорхе Берголья. Духоўны лідар і настаўнік мільёнаў мужчын і жанчын. Прэзідэнт краіны (Хаўер Мілей) абвесціць сямідзённую жалобу ў сувязі са смерцю святога айца», — напісаў Адорні.

Сёння таксама ў сувязі са смерцю Папы Францішка адмененыя матчы футбольнай Серыі А. 

Чытайце таксама:

Памёр Папа Францішак

Напярэдадні Папа Францішак сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Вэнсам

Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў Ватыкан і Каталіцкі Касцёл​

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка

Каментары да артыкула