БЕЛ Ł РУС

Колькі зарабіла кампанія Баскава на мерчы Лукашэнкі

21.04.2025 / 14:51

Nashaniva.com

У 2022 годзе ў Беларусі з'явілася кампанія «Лепшы брэнд», якая займаецца продажам бомбераў брэнда Lepshy. Пра яе прыбытак піша «Люстэрка».

У такой куртцы, як на фота, у 2022 годзе Аляксандр Лукашэнка з'явіўся ў Хатыні. Тэлеграм-канал «Пул першага» тады заявіў, што гэта новы брэнд, створаны спецыяльна для палітыка. У той жа час прапагандысцкае медыя «Мінская праўда» пісала, што гэта брэнд ад Лукашэнкі.

У 2024 годзе выручка ад продажу прадукцыі кампаніі «Лепшы брэнд» вырасла амаль у чатыры разы ў параўнанні з 2023-м: з 660 тыс. да 2,6 млн. А прыбытак павялічыўся з 59 тыс. да 546 тыс. рублёў.​

За год чысты прыбытак (даход пасля выліку ўсіх выдаткаў і падаткаў) павялічыўся больш чым у дзевяць разоў: з 54 тыс. да 502 тыс. рублёў.​

Звяртае на сябе ўвагу, што ў фінансавай справаздачы не фігуруе сума выплачанага падатку на прыбытак — ні ў 2023, ні ў 2024 годзе. З дакумента вынікае, што фірма яго не ўносіла.​

Што тычыцца іншых падаткаў і збораў, то іх кампанія выплаціла на 475 тыс. Годам раней было 134 тыс. рублёў.​

На канец года гатовай прадукцыі на складах у яе назапасілася на 314 тыс. рублёў.​

Каму належыць кампанія

Кампаніяй валодае сябар Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, якому належыць 80% акцый, і Анфілава Марына Валер'еўна, якая мае астатнія 20%​.

Раней у першы год працы арганізацыі сярод заснавальнікаў значылася таксама дызайнер бомбераў Анастасія Фальковіч. А кіруе кампаніяй з 2023 года Вікторыя Сотнікава.​

У «Лепшага брэнда» ёсць два магазіны — у «Галерэя Элаціа» і ТЦ «Першы Нацыянальны гандлёвы дом».​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула