БЕЛ Ł РУС

Хлопец ноччу палез купацца і патануў

21.04.2025 / 15:37

Nashaniva.com

Уначы ў суботу ў 1-м Лідскім вадасховішчы патануў малады чалавек 2005 года нараджэння, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Хлопец адпачываў з сябрам на беразе, пасля вырашыў выкупацца, зайшоў у ваду і знік. Сябар неадкладна паведаміў пра гэта на выратавальную станцыю.

Цела хлопца знайшлі за 12 метраў ад берага на глыбіні 1,5 метра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула