У крэйдавым кар'еры пад Гроднам затануў самазвал
Як паведамляе гродзенскі партал Newgrodno.by, у межах горада знаходзяцца два закінутых крэйдавыя кар'еры — Сінька і Зялёнка. Паводле мясцовай легенды, гэтыя кар'еры так хутка затапіла вадой, што на дне засталіся экскаватар і некалькі грузавікоў. І днямі адтуль акурат дасталі самазвал, піша newgrodno.by.
Праўда, гэты самазвал не з ліку тых міфічных, ён затануў у кар'еры ўсяго толькі пару дзён таму.
Цяпер вадаёмы чысцяць ад смецця і засыпаюць зямлёй. Калі грузавік прывёз чарговую порцыю пяску, глеба пад ім раптам асела, і ён пайшоў пад ваду.
Кіроўца, на шчасце, паспеў выбрацца з кабіны і не пацярпеў. А вось машыну выцягнулі не адразу, і пытанне, ці яна зможа яшчэ працаваць.
Чытайце таксама:
Хлопец ноччу палез купацца і патануў
У Бялыніцкім раёне мужчына патануў у басейне для рыбы
Вайскоўцы заўчора навялі пантонны мост у Бешанковічах, а ўчора з яго ўпаў і патануў чалавек