Беларуса затрымалі ў Стамбуле за спробу кантрабанды
Турэцкая паліцыя затрымала ў аэрапорце Стамбула грамадзян Беларусі і Расеі за спробу ўвозу ў краіну кантрабанднай прадукцыі, паведаміла мясцовае агенцтва IHA.
Стамбульскі аэрапорт. Фота ілюстрацыйнае
Беларус і расіянін прыбылі ў Стамбул рэйсам з Масквы. Паводзіны мужчын у тэрмінале здаліся супрацоўнікам мытні падазроным, у выніку быў праведзены ператрус іх багажу і асабісты дагляд.
«У затрыманых было канфіскавана 10 новых смартфонаў апошніх мадэляў розных марак, сем камер і фотаапаратаў, 12 кілаграм расфасаванага тытуню для кальяна, 200 пачкаў цыгарэт, 60 пачкаў цыгарэтных фільтраў і столькі ж электронных цыгарэт», — гаворыцца ў публікацыі выдання.
Таксама пасажыры спрабавалі правезці з сабой 21 пару спартыўнага абутку вядомых брэндаў, 16 жаночых сумачак, 12 норкавых футраў і шэсць норкавых шалікаў.
Грамадзяне былі затрыманыя за спробу кантрабанды, цяпер праводзяцца следчыя мерапрыемствы.
Чытайце таксама:
Кіраўнік МУС Польшчы выключыў адкрыццё пунктаў пропуску да змены палітыкі беларускіх уладаў
У Іспаніі затрымалі пару, якая прадавала рэдкіх катоў з Беларусі