БЕЛ Ł РУС

Лясны пажар пачаўся пад Мінскам

21.04.2025 / 20:24

Nashaniva.com

У Мінскім раёне каля вёскі Кайкава гарыць лес. Паводле інфармацыі МНС, на месцы ўзгарання працуюць 7 адзінак тэхнікі МНС і 22 выратавальнікі, а таксама 10 адзінак тэхнікі і 50 чалавек Мінскага лясгаса.

Скрыншот з відэа

У ведамстве падкрэслілі, што ліквідацыя пажару ўскладняецца з-за адсутнасці пад'язных шляхоў і парываў ветру.

Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, у лясах Беларусі захоўваецца складаная пажаранебяспечная абстаноўка. Толькі за мінулыя выхадныя работнікі лясной гаспадаркі ліквідавалі 26 лясных пажараў на плошчы звыш 100 га, а некаторыя тушылі нават ноччу.

Сёння ўжо вядома пра выпадкі ўзгаранняў у Нараўлянскім і Чачэрскім спецлясгасах, Палескім, Мілашэвіцкім, Петрыкаўскім лясгасах. Па стане на 19:00 панядзелка абмежаванні і забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі.

Чытайце таксама:

У Столінскім раёне лясны пажар тушаць верталётамі

«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы

За суткі ў Беларусі патушылі 19 лясных пажараў

Каментары да артыкула