БЕЛ Ł РУС

«Мяне грохнуць на другі дзень». Прапагандыстка Сіманьян расказала, як хацела ехаць ваяваць — а пасля перадумала

21.04.2025 / 21:22

Nashaniva.com

Вядомая расійская прапагандыстка, галоўная рэдактарка прапагандысцкага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян знялася ў праграме «Лёс чалавека», дзе расказала, што пасля таго, як яе муж Тыгран Кеасаян трапіў у кому, нібыта хацела ехаць ваяваць ва Украіну.

Скрыншот: Россия 1

«Я вырашыла, што калі гэтая кома і такая цяжкая сітуацыя… я паеду на СВА [спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА) расійскія ўлады і прапагандысты называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне. — Рэд.], таму што я не магу больш жыць. […] Мне то будзе лягчэй, мяне грохнуць на другі дзень», — заявіла яна.

Праўда, пазней Сіманьян нібыта стала думаць пра дзяцей і адмовілася ад гэтай ідэі:

«Я зразумела, не змагу так жорстка зрабіць з імі. Стала шукаць іншыя суцяшэнні».

Цяпер, паводле слоў прапагандысткі, яна «жыве з пачуцця доўгу, таму што абавязаная». 

Апошнія некалькі месяцаў, з канца мінулага года, муж Сіманьян, таксама вядомы прапагандыст Тыгран Кеасаян, знаходзіцца ў коме. Паводле слоў Сіманьян, у яго даўно і моцна хворае сэрца.

Чытайце таксама:

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме

Кіраўнік апарату Пашыняна абвінаваціў расійскія медыя ў гібрыднай вайне супраць Арменіі, а найбольшымі прапагандыстамі там назваў армян

Сіманьян заклікала пуцінцаў браць прыклад з Мураўёва-Вешальніка

Каментары да артыкула