«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы
Ватыкан апублікаваў духоўнае завяшчанне папы Рымскага Францішка, які памёр ад інсульту 21 красавіка. Дакумент датаваны 29 чэрвеня 2022 года.
Фота: AP Photo/Andre Penner
У завяшчанні выказанае апошняе жаданне пантыфіка адносна месца ягонага пахавання.
Францішак просіць, каб ягоныя парэшткі былі пахаваныя ў папскай базыліцы Святой Марыі Маджорэ.
«Я прашу, каб мая магіла была падрыхтаваная ў пахавальнай нішы ў бакавым праходзе паміж капэлай Пааліны і капэлай Сфорца базілікі […].
Грабніца павінна быць у зямлі; простая, без асаблівых упрыгожванняў, з адзіным надпісам: Franciscus», — гаворыцца ў завяшчанні.
Выдаткі на пахаванне будуць пакрытыя за кошт сумы, ахвяраванай дабрачынцам, якую Францішак загадзя перавёў базыліцы.
Чытайце таксама:
Назвалі афіцыйную прычыну смерці Папы Францішка
Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл
Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка
Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання