БЕЛ Ł РУС

Начная пагоня ў Мінску: кіроўцу затрымлівалі больш за дзясятак інспектараў

22.04.2025 / 12:7

Nashaniva.com

Чытачы Onliner паведамілі пра тое, што ў мікрараёне «Мінск-Свет» ноччу было шмат патрульных машын ДАІ. Інспектары пераследвалі кіроўцу адной легкавушкі.

«Аэрадромная, выезд на Паўднёвую магістраль, — напісала чытачка Вера. — Шэсць патрульных машын. Быў гучны гук удару, а потым з усіх бакоў пачалі з'язджацца аўтамабілі ДАІ з сірэнамі і пробліскавымі маячкамі».

«Кіроўца разбіў аўто і ўцёк, — падзяліўся Аляксандр. — Але недалёка. Падобна, паспелі злавіць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула