Зорка «Сэксу ў вялікім горадзе» расказала пра сумесны ўікэнд з жонкай у Парыжы з іх агульным сынам
Амерыканская актрыса Сінція Ніксан паказала, як прайшла яе сямейная паездка ў Парыж.
59-гадовая зорка «Сэксу ў вялікім горадзе» разам са сваёй жонкай, 58-гадовай актывісткай Крысцін Марыньёні і іх 14-гадовым сынам Максам Элінгтанам падарожнічалі па Францыі цягніком.
Разам са сваёй каханай Сінція фатаграфавалася на фоне мясцовых краявідаў і наведала нямала культурных помнікаў. Здымкі яна апублікавала ў Instagram.