БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі расказалі пра паляпшэнне радыяцыйнай сітуацыі ў Беларусі

22.04.2025 / 15:44

Nashaniva.com

Намесніца начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду Кацярына Шмялёва напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС расказала, якая цяпер у Беларускі радыяцыйная сітуацыя.

Паводле слоў чыноўніцы, у цэлым па тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, за выключэннем Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, перспектывы добрыя. Радыеактыўны распад адбываецца, зямлі ачышчаюцца, радыяцыйная абстаноўка паляпшаецца.

Шмялёва расказала, што праз 39 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС ужо расклалася 60% ад усёй колькасці цэзію-137, які выпаў у 1986 годзе, і прыкладна 62% — стронцыю-90.

Агульная плошча радыеактыўнага забруджвання складае цяпер каля 12% ад тэрыторыі Беларусі. Усяго ў зонах радыеактыўнага забруджвання знаходзяцца 1859 населеных пунктаў, у якіх жыве 930 тысяч чалавек. Сярод іх 181 тысяча — дзеці.

Што тычыцца Палескага дзяржаўнага радыяцыйна— экалагічнага запаведніка, то:

«Гэтая тэрыторыя ў агляднай будучыні не будзе ўцягнутая ў нейкі асаблівы гаспадарчы абарот, а будзе выкарыстоўвацца як эксперыментальна-гаспадарчая зона, як навуковы палігон».

Чытайце таксама:

Абнавіліся правілы пропуску ў зоны адчужэння і адсялення

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны

Каментары да артыкула