БЕЛ Ł РУС

З'явілася новая дата меркаванага адкрыцця Нацыянальнага стадыёна ў Мінску

22.04.2025 / 17:7

Nashaniva.com

Па інфармацыі выдання «Трыбуна», адкрыццё Нацыянальнага стадыёна гэтым разам запланавалі на 7 чэрвеня.

Нацыянальны стадыён у Мінску. Фота: Blizko.by

Раней выканкам АБФФ перанёс фінал Кубка Беларусі, які павінен быў прайсці на новаадкрытым Нацыянальным стадыёне ў Мінску 24 мая, у Гродна на стадыён «Нёман».

Стадыён планавалі адкрыць да канца 2024 года, але ў сакавіку тэрмін здачы арэны зноў перанеслі — на гэты раз з адкрытай датай. Пры гэтым усе аб’екты вакол стадыёна павінны дабудаваць да 1 кастрычніка 2025 года.

Чытайце таксама:

Не паспяваюць здаць Нацыянальны стадыён: фінал футбольнага Кубка Беларусі перанеслі ў Гродна

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй

Амаль дабудавалі — Нацыянальны стадыён у Мінску знялі з дрона ВІДЭА

Каментары да артыкула