«Экстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі лідара гурта Dzieciuki
«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі старонкі лідара гурта Dzieciuki Аляксандра Дзянісава ў сацсетках Facebook і «Укантакце». На старонцы ў Facebook спявак мае больш за 4,8 тысячы сяброў, ва «Укантакце» — больш за 1,8 тысячы, піша «Вясна».
Аляксандр Дзянісаў
Акрамя таго, у абноўлены «экстрэмісцкі» спіс таксама трапілі:
- інфармацыйныя прадукцыя партала «Медыя-Палессе»
- інстаграм-старонкі andrei_volat_pivavarevich, alesia.mierynava, hleb.vajkul, dimastut, mayamova.cо, belanarchistinpl, jestem_tatiana, jedrzejt;
- сайт і сацсеткі праекта «Вольныя», праекта BEROC, Petitions.bу;
- старонкі ў «Аднакласніках» «Ник и Майк», Valery Nezhavets, Катя Bakinouskaya;
- старонка ва «Укантакце» «Павел Кулаженко»;
- тыкток-старонка alexandrgopnik.
Чытайце таксама:
Лукашысцкі блогер, чый кантэнт прызналі «экстрэмісцкім», працягвае здымаць ролікі
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» адукацыйную платформу «Васьміног»
«Экстрэмісцкай» прызналі інстаграм-старонку «Перетрем с Халезиным»