БЕЛ Ł РУС

Пяскоў не пацвердзіў, што Пуцін гатовы абмежавацца фактычна акупаванымі тэрыторыямі Украіны

22.04.2025 / 21:58

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў публікацыю выдання Financial Times пра змест сённяшняй размовы Уладзіміра Пуціна і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа ў Санкт— Пецярбургу.

Дзмітрый Пяскоў з Уладзімірам Пуціным. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Цяпер публікуецца шмат фэйкаў, у тым ліку іх публікуюць і паважаныя выданні, таму слухаць трэба толькі першакрыніцы», — заявіў Пяскоў.

У матэрыяле, раней апублікаваным у Financial Times, адзначаецца, што Пуцін нібыта выказаў Уіткафу прапанову спыніць вайну ва Украіне па цяперашняй лініі фронту.

Чытайце таксама:

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Паказалі партрэт Трампа, які яму ў сакавіку падарыў Пуцін

Пяскоў: Пуцін гатовы да прамых перамоваў з Кіевам

Каментары да артыкула