БЕЛ Ł РУС

У Расіі спалілі 20 тон рыбы, увезенай з Беларусі

22.04.2025 / 22:4

Nashaniva.com

На расійска-беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці затрымалі буйную партыю марожанай рыбы, якую везлі з тэрыторыі Беларусі ў Маскву. Яна ўся пайшла ў агонь, паведамляе Рассельгаснагляд.

Фота: Рассельгаснагляд

У грузавым адсеку аўтамабіля перавозілі больш за 20 тон аўстралійскай серыялелы, вырабленай прадпрыемствам з Новай Зеландыі.

У дачыненні да гэтай прадукцыі Расія раней увяла санкцыі. Таму рыбу канфіскавалі, а затым спалілі.

Чытайце таксама:

Беларуса затрымалі ў Стамбуле за спробу кантрабанды

У Іспаніі затрымалі пару, якая прадавала рэдкіх катоў з Беларусі

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі царкоўны звон

Каментары да артыкула