У Мінску адразу два пешаходы трапілі пад трамвай
Здарэнне адбылося ўчора вечарам у Мінску на вуліцы Першамайскай, паведамляе ДАІ.
Трамвай здзейсніў наезд на 59-гадовага мужчыну і 70-гадовую жанчыну, якія знаходзіліся на трамвайных пуцях каля раздзяляльнай агароджы.
Пешаходаў з прыкметамі алкагольнага ап'янення даставілі ў бальніцу.