БЕЛ Ł РУС

Былога памежніка з Гродна асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

23.04.2025 / 12:6

Nashaniva.com

У Гродзенскім абласным судзе 10 сакавіка быў вынесены прысуд 42-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Цераховічу.

Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і прызначылі дзесяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынес Юрый Казакевіч, піша «Вясна».

Пра Сяргея вядома няшмат. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гродне. Паводле звесткак «Белпола», ён да канца 2016 года служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.

Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнэсам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая надавала рытуальныя паслугі. Таксама ў яго ёсць статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур'ерская дзейнасць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула