БЕЛ Ł РУС

У Ватыкане пачалося развітанне з Папам Францішкам

23.04.2025 / 12:43

Nashaniva.com

З серады ўсе вернікі змогуць развітацца з пантыфікам у саборы Святога Пятра. Само пахаванне адбудзецца ў суботу.

Скрыншот відэа Vatican News

Ягонае цела раніцай перанеслі з капліцы ў рэзідэнцыі Святой Марты. Узначаліў працэсію кардынал Кевін Фарэл — камерленг Рыма-каталіцкага касцёла, паведаміла Прэс-бюро Ватыкана.

Пасля малітвы ў капліцы Дома Святой Марты працэсія прайшла па вуліцах Святой Марты і Першамучанікаў Рыма, пад аркай Звонаў, выйшла на плошчу Святога Пятра і праз цэнтральныя дзверы ўвойдзе ў базыліку.

Ля алтара Споведзі камерленг правёў літургію Слова. Пасля яе завяршэння базыліка адчынілаь дзверы для ўсіх, хто жадае аддаць апошнюю даніну павагі Папу.

Паводле інфармацыі прэс-службы Святога Пасаду, развітацца з Папам Францішкам, які будзе знаходзіцца ў саборы Святога Пятра, вернікі змогуць у сераду да апоўначы, у чацвер — з 7:00 да 24:00, а ў пятніцу — з 7:00 да 19:00.

Пахавальная імша адбудзецца ў суботу а 10:00 па мясцовым часе (11:00 па мінскім часе) на плошчы перад саборам Святога Пятра. Затым пачнецца працэсія ў Вялікую базыліку Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рыме, дзе Папа будзе пахаваны згодна з яго завяшчаннем. Папа Францішак да сваёй смерці выказаў жаданне знайсці вечны супакой не ў базыліцы Святога Пятра, як гэта прынята для пантыфікаў, а менавіта ў Вялікай базыліцы Найсвяцейшай Панны Марыі — адным з яго самых улюбёных месцаў.

Чытайце таксама:

У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў

Чаму беларусаў не абіраюць кардыналамі?

Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?

Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл​

Каментары да артыкула