БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

23.04.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Новы ўказ таксама спрашчае ўвоз у Беларусь беспілотнікаў для сілавікоў.

Ілюстрацыйнае фота: міліцыя Гомеля

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ па цывільных беспілотніках і авіямадэлях. Дакумент спрашчае ўвоз у Беларусь дронаў для сілавікоў і арміі.

Акрамя таго, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы цяпер павінны будуць пытацца дазволу ў дзяржорганаў, калі захочуць прадаць беспілотнік.

Нагадаем, у 2023 годзе Лукашэнка забараніў фізічным асобам увозіць у Беларусь, купляць і прадаваць, захоўваць і выкарыстоўваць беспілотнікі. Іх абавязалі прадаць дроны юрыдычным асобам і прадпрымальнікам, альбо перадаць іх на захоўванне дзяржаве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула