Затрымалі яшчэ аднаго каталіцкага святара
Некалькі незалежных крыніц паведамілі пра сённяшняе затрыманне каталіцкага святара з Мінска Сяргея Трысценя, піша «Хрысціянская візія».
Айцец Сяргей Трысцень — настаяцель манаскай супольнасці кармелітаў босых у Мінску, дырэктар Школы сямейнага жыцця, выкладчык Мінскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля.
Нагода для затрымання і ягоныя прычыны застаюцца невядомымі.
Чытайце таксама:
Ксёндз Акалатовіч: Мяне абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана
Прысуд асуджанаму на 11 гадоў ксяндзу Акалатовічу пакінулі без зменаў