Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон грамадзяніна Сенегала
Байцы 49-га асобнага штурмавога батальёна «Карпацкая Сеч» захапілі ў палон афрыканца, які ваяваў за Расію. Пра гэта паведамілі на старонцы батальёна, піша Hromadske.ua.
Скрыншот з відэа
Сенегальца схапілі падчас баёў на Тарэцкім кірунку на Данбасе. Ужо ў палоне ён расказаў, што ён вучыўся два гады ў Расіі.
Вайскоўцы кажуць, што палонны хацеў паехаць з Расіі ў Германію, але яму сказалі, каб ён адправіўся на фронт зарабіць грошай, і толькі пасля гэтага змог бы выехаць.
Перад тым як апынуцца ў палоне, сенегалец, з ягоных слоў, падумаў, што яго хацелі расстраляць украінскія вайскоўцы. Аднак вайскоўцы яму толькі сказалі ісці за імі. Падчас агляду ў яго выявілі нязначныя раненні і аказалі ўсю неабходную дапамогу.
Пасля сенегалец расказаў, што ўжо, маўляў, не хоча ў Еўропу, а хоча дадому, а Расія — гэта, на ягоную думку, «дрэнна, вельмі дрэнна».
Чытайце таксама:
Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі
У Расіі салдата, які добраахвотна здаўся ў палон УСУ, асудзілі на 15 гадоў
Два палонныя кітайцы расказалі, як трапілі на вайну супраць Украіны