БЕЛ Ł РУС

Беларуса ў Нідэрландах асудзілі на 12 гадоў турмы за забойства

23.04.2025 / 21:58

Nashaniva.com

Суд у нідэрландскім горадзе Брэда паставіў кропку ў гучнай справе аб забойстве, якая ўзрушыла беларускую дыяспару ў Еўропе, піша Blizko.by.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, трагедыя адбылася 21 кастрычніка 2023 года на аўтастаянцы ўздоўж трасы A16, дзе пасля сваркі 57-гадовы кіроўца грузавіка з Беларусі смяротна параніў нажом свайго 25-гадовага калегу.

Следства ўстанавіла, што мужчыны правялі выхадны дзень разам, аднак пад вечар паміж імі ўспыхнуў канфлікт. Відэакамеры зафіксавалі іх сварку і бойку, пасля чаго кіроўцы апынуліся ў кабіне трэцяга свайго калегі — пажылога мужчыны. Менавіта там старэйшы з іх нанёс шэсць нажавых раненняў малодшаму.

Паказанні абвінавачанага былі блытанымі і непераканаўчымі. У той жа час суду былі прадстаўленыя важкія доказы злачынства, у тым ліку ДНК загінулага на фіранках і вопратцы абвінавачанага.

Акрамя чалавечай трагедыі, справа абярнулася і сур'ёзнымі эканамічнымі стратамі: грузавік, на якім абвінавачаны працаваў да і пасля злачынства, быў канфіскаваны і больш за паўтара года не выкарыстоўваўся, прычыніўшы шкоду кампаніі.

У выніку суд вынес у дачынені да беларуса вердыкт: 12 гадоў турмы за забойства.

Чытайце таксама:

Нанёс 97 удараў нагамі, сякерай і віламі. Пад Віцебскам пажылы мужчына жорстка забіў суайчынніцу

Пад Гомелем пенсіянер забіў знаёмага і закапаў ягонае цела ў двары

Маці засекла сякерай траіх сваіх дзяцей у Краснаярскім краі

Каментары да артыкула