Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»
Месяц таму ён трапіў пад «Хаймарс» у Луганскай вобласці Украіны.
Пры тым абстрэле загінулі карэспандэнт і аператар газеты «Известия», а таксама кіроўца аўтамабіля, у якім яны ўсе ехалі. Мікіта Гольдзін з «Звезды» тады трымаў цяжкае асколачнае раненне ў галаву.
Месяц ён правёў у шпіталі, але ўрэшце пайшоў з жыцця.