У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паведамляе, што пошук людзей пад заваламі дома ў Кіеве, разбуранага ў выніку расійскага ракетнага ўдару, працягваецца, і выратавальнікі чуюць званкі тэлефонаў, што даносяцца з-пад руінаў.
«Трагічныя наступствы ў Святошынскім раёне Кіева. Там яшчэ працягваецца разбор завалаў разбуранага дома… З-пад руінаў чутныя званкі тэлефонаў — пошукі будуць працягвацца, пакуль не ўпэўняцца, што дасталі ўсіх», — піша прэс-служба МУС.
Паводле яе звестак, выратавальнікі і паліцыя шукаюць у тым ліку дваіх дзяцей.
Пасля масіраваных удараў гэтай ноччу пажарныя тушылі 40 пажараў у дзевяці рэгіёнах: у Кіеве, Харкаве, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Палтаўскай, Сумскай, Хмяльніцкай і іншых абласцях.
Чытайце таксама:
Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненых