БЕЛ Ł РУС

Трамп збіраецца сустрэцца з Пуціным пасля сваёй паездкі на Блізкі Усход

24.04.2025 / 8:43

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША паведаміў журналістам, што, хутчэй за ўсё, не будзе сустракацца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным падчас свайго візіту на Блізкі Усход у маі, як меркавалася раней.

«Гэта магчыма, але, хутчэй за ўсё, не. Я думаю, мы сустрэнемся з ім неўзабаве пасля гэтага», — сказаў Трамп, адказваючы на пытанне, ці сустрэнецца ён з Пуціным у Саудаўскай Аравіі, піша CNN.

Трамп збіраецца наведаць Саудаўскую Аравію, Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 13—16 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула