БЕЛ Ł РУС

Белстат назваў узровень беспрацоўя ў краіне

24.04.2025 / 9:32

Nashaniva.com

Паводле даных Белстата, заснаваных на выбарачным абследаванні дамашніх гаспадарак, у першым квартале 2025 года ўзровень беспрацоўя ў Беларусі склаў 2,8% ад колькасці рабочай сілы. Разлік зроблены згодна з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Для параўнання: на пачатак года гэты паказчык быў вышэйшым — 3%.

Сярод жанчын у працаздольным узросце беспрацоўе склала 2,5%, сярод мужчын — 3,1%, у гарадах узровень беспрацоўя склаў 2,8%, у вёсках — 2,5%.

Занятасць сярод насельніцтва ва ўзросце 15—74 гадоў у I квартале дасягнула 67,8%, сярод людзей працаздольнага ўзросту — 84,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула