«Яна вяртаецца». Выйшаў першы тызер новага сезона «Уэнсдэй»
Стрымінгавы гігант Netflix 23 красавіка паказаў першы тызер другога сезону папулярнага серыяла «Уэнсдэй», дзе галоўную ролю зноў выконвае Джэна Артэга.
Другі сезон будзе падзелены на дзве часткі: першая частка выйдзе 6 жніўня, другая частка — 3 верасня.
Паводле сюжэту, Уэнсдэй вяртаецца на другі год навучання ў акадэмію «Невермор». Гераіня параўноўвае сваё вяртанне з прые́здам на месца злачынства і іранічна кажа: «Я ўжо ведаю, дзе закапаныя целы».
Да сваіх роляў у другім сезоне вярнуліся: Эма Маерс, Джой Сандэй, Муса Мастафа, Джорджы Фармер, Кэтрын Зета-Джонс
У новым сезоне: Стыў Бушэмі сыграе новага дырэктара школы — Бары Дорта.
Да асноўнага складу далучыліся Білі Пайпер, Іві Тэмплтан, Оуэн Пэйнтэр і Ноа Тэйлар.
Уэнсдэй Адамс — змрочная дзяўчына з адпаведнымі захапленнямі. З-за сваіх выхадак Уэнсдэй неаднаразова выганялі з розных школ. У першым сезоне яе бацькі вырашылі адправіць дачку ў акадэмію «Невермор», дзе вучацца такія ж незвычайныя падлеткі. Там Уэндэнс расследуе серыю таямнічых забойстваў.