БЕЛ Ł РУС

Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі

24.04.2025 / 10:49

Nashaniva.com

Яна закране каля 8 тысяч асуджаных. Абяцаюць, што амністыя будзе датычыць новай катэгорыі асуджаных — з пэўным захворваннем.

Па даручэнні Лукашэнкі ўрадам унесены ў парламент законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

У законапраекце захаваны падыходы мінулых гадоў, але прадугледжаны і шэраг навацый, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. 

Пералік асоб, якія цалкам вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. Але што гэта за катэгорыя, невядома.

Таксама прапануецца раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, замяніць пакаранне больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама будзе прымяняцца частковая амністыя ў выглядзе скарачэння пакарання на адзін год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерці чалавека.

Асноўнымі ўмовамі для прымянення амністыі з'яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды, а таксама станоўчая характарыстыка асобы ў перыяд адбыцця пакарання.

Паводле папярэдніх разлікаў, пад амністыю трапяць амаль 8 тысяч асуджаных.

За апошнія пяць гадоў у Беларусі былі абвешчаныя чатыры амністыі. Палітвязняў яны не тычыліся. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула