БЕЛ Ł РУС

У суботу пахаладае і будзе нават мокры снег і замаразкі

24.04.2025 / 11:8

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 25—27 красавіка.

У пятніцу на поўдні краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Ноччу +3..+8°С, месцамі па поўдні Беларусі да +11°С, максімальная днём складзе ад +10°С па паўночным захадзе да +24°С па паўднёвым усходзе краіны.

У суботу пахаладае. Уначы па Гомельскай вобласці, днём месцамі па краіне кароткачасовыя ападкі (дождж, днём з мокрым снегам). Вецер паўночнай чвэрці парывісты, днём у асобных раёнах моцны парывісты.

Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі 0..-4°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе +1..+6°С; максімальная тэмпература паветра днём +6..+13°С.

У нядзнлю на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі 0..-4°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе +1..+3°С; максімальная тэмпература паветра днём +7..+14°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула