Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?
Па стане на 12:00 24 красавіка на выезд з Беларусі ў Польшчу зарэгістравана 1450 легкавых аўтамабіляў. Час праходжання мяжы на машыне цяпер складае больш за двое сутак, піша Most.
Тэлеграм-канал граніца by.pl
Калі раней адносна хутка можна было праехаць мяжу на аўтобусе, то цяпер і яны стаяць у чарзе.
У памежных чатах карыстальнікі паведамляюць, што праходжанне мяжы на машыне можа заняць да 55—58 гадзін.
Вікторыя зарэгістравалася ў зоне чакання на беларускай баку 21 красавіка ў 23:32, а выехала з пункта пропуску «Тарэспаль» 24 красавіка ў 06:40 — усяго прыкладна 55 гадзін.
Дзмітрый быў 911-м у чарзе і чакаў амаль 58 гадзін, з якіх 51 гадзіна прыпала на беларускі бок.
Электронная чарга дзейнічае на беларускім баку: пасля рэгістрацыі можна з’ехаць і чакаць выкліку ў зону чакання ў горадзе.
Непасрэдна на мяжы, пасля заезду ў зону пропуску, праходжанне займае менш часу:
«Ад заезду да выезду з Беларусі ў Польшчу — 4 гадзіны. Двое сутак чакання не лічым. У палякаў усё вельмі хутка — 10 хвілін на ўсё», — піша Аляксей.
Аўтобусы
Да дня 23 красавіка аўтобусы прапускалі ў прыярытэтным парадку, але цяпер утвараюцца чэргі.
Па стане на 12:00 — у чарзе 22 аўтобусы. Час праходжання мяжы цяпер складае ад 7 да 12 гадзін.
«Села ў аўтобус у Брэсце ў 9:40, на беларускай мяжы было каля 15 аўтобусаў, а перад польскай — толькі два. У Цярэспалі была ў 16:10 па польскім часе. Усяго 7,5 гадзіны», — кажа Анастасія.
Падобна, што перасадкі ў «перадавыя» аўтобусы застаюцца папулярнай практыкай для паскарэння перасячэння мяжы.
У зваротным кірунку (з Польшчы ў Беларусь) чэргаў практычна няма. Вадзіцелі, якія ехалі ноччу з 23 на 24 красавіка, паведамляюць, што праходзілі мяжу за 3—4 гадзіны.