БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Словы Трампа пра Крым адпавядаюць пазіцыі Расіі

24.04.2025 / 13:41

Nashaniva.com

Словы прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа пра тое, што тэма Крыма не з’яўляецца прадметам абмеркавання, цалкам адпавядаюць расійскай пазіцыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Дональд Трамп раней заяўляў, што выказванні Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Кіеў не прызнае Крым расійскім, шкодзяць перамовам.

«Гэта цалкам карэлюецца нашым разуменнем і з тым, што мы гаворым ужо даўно», ― заявіў Пяскоў на брыфінгу ў чацвер, адказваючы на адпаведнае пытанне СМІ.

Таксама ён сказаў, што планы правядзення сустрэчы па Украіне ў сталіцы Вялікабрытаніі змяніліся з-за праблем са збліжэннем пазіцый яе ўдзельнікаў.

Паводле яго слоў, у Лондане прайшлі экспертныя кансультацыі — перамоваў там не было.

«Мы бачым, што там ёсць праблемы са збліжэннем пазіцый прыхільнікаў, што і прывяло да таго, што змяніліся планы па правядзенні ў Лондане сустрэчы на больш высокім узроўні», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула