У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне»
КДБ 21 красавіка прызнаў праект «Гэта Моладзь» / «This is Youth» так званым «экстрэмісцкім фармаваннем», піша «Вясна».
КДБ сцвярджае, што дачыненне да праекту мае Маргарыта Ворыхава.
«Гэта Моладзь» — ініцыятыва, створаная прадстаўніцтвам па моладзі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, каб падтрымаць маладых беларусаў і беларусак у любы час і ў любым пункце свету. Яе мэта — абарона правоў маладых людзей, прадастаўленне ім доступу да магчымасцяў і падтрымцы іх актыўнага ўдзелу ў пабудове дэмакратычнай Беларусі