Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што першым крокам да перагавораў аб мірным урэгуляванні павінна быць поўнае і безумоўнае спыненне агню, на што Расія пакуль не згаджаецца, піша «УП».
Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto / Getty Images
«Гэта крок нумар адзін. І калі мы кажам аб кампрамісах… адносна якіх вы задаяце пытанні. Я лічу, што на нас напалі, акупавалі тэрыторыю, забілі дзясяткі тысяч людзей, жыўцом пахаваныя шматлікія дзеці і дарослыя. І тое, што Украіна гатовая сесці за стол перамоў пасля поўнага спынення зямлі — гэта вялікі кампраміс», — сказаў Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 24 красавіка ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы.
Зяленскі падкрэсліў, што Украіна як ніхто зацікаўлена ў заканчэнні вайны. Таму ўсе мірныя ініцыятывы важныя і могуць мець месца. Але ўсе яны пачынаюцца з поўнага безумоўнага спынення агню.
«Усе на гэта згаджаюцца, акрамя Расійскай Федэрацыі» — дадаў Зяленскі.
Другой чырвонай лініяй кіраўнік дзяржавы назваў вяртанне выкрадзеных украінскіх дзяцей. Акрамя гэтага — абмен усіх на ўсіх.
Зяленскі ўсё ж выказаў надзею, што ЗША могуць націснуць на Расію мацней, каб урэшце дамагчыся поўнага спынення агню.