Трамп заклікаў Пуціна спыніцца
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social выказаў незадаволенасць ударамі Расіі па Кіеве і заклікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да міру.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
«Я незадаволены ўдарамі Расіі па Кіеве. Гэта было не трэба і вельмі не своечасова. Уладзімір, спыніся! Кожны тыдзень гіне 5000 салдат. Давайце ўжо заключым мірнае пагадненне!», — напісаў Трамп.
Паводле апошніх звестак, у выніку начной атакі Расіі на сталіцу Украіны загінулі восем чалавек, сярод іх двое дзяцей з адной сям'і. 90 чалавек атрымалі раненні, з іх 44 знаходзяцца ў бальніцах.
Чытайце таксама:
Трамп збіраецца сустрэцца з Пуціным пасля сваёй паездкі на Блізкі Усход
Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага
Пяскоў: Словы Трампа пра Крым адпавядаюць пазіцыі Расіі
Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»