БЕЛ Ł РУС

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа

24.04.2025 / 16:54

Nashaniva.com

Расійская Служба знешняй разведкі выдала заяву, у якой абвінаваціла паплечнікаў Аляксея Навальнага з Фонду барацьбы з карупцыяй, а таксама медыяпраекты «Проект» і «Медуза» ў падрыве міратворчых намаганняў Дональда Трампа.

Дональд Трамп и Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Крамля

«Новаяўленыя еўрапейскія распальвальнікі вайны разгортваюць кампанію па падрыву міратворчых намаганняў прэзідэнта Дональда Трампа. Брытанскія і французскія спецслужбы настойліва накіроўваюць уцекачоў з Расіі і шукальнікаў інфармацыйнага бруду з «Фонду барацьбы з карупцыяй», выданняў «Проект» і «Медуза», якія апынуліся на мяжы выжывання, на фабрыкацыю абвінавачванняў атачэння Трампа ў сакрэтных сувязях з расійскімі палітычнымі і дзелавымі коламі», — сцвярджаецца ў заяве.

Якія канкрэтна матэрыялы Служба знешняй разведкі лічыць «фабрыкацыяй абвінавачванняў» аб сувязях Трампа з Масквой, у заяве не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца

Пяскоў: Словы Трампа пра Крым адпавядаюць пазіцыі Расіі

Трамп збіраецца сустрэцца з Пуціным пасля сваёй паездкі на Блізкі Усход

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»

Каментары да артыкула