З 1 мая даражэюць некаторыя цыгарэты
Міністэрства падаткаў і збораў з 1 мая падымае цэны на некаторыя маркі цыгарэт. Гаворка ідзе пра прадукцыю ТАА «Тытунь-Інвест».
Паводле інфармацыі міністэрства, з 1 мая на 10 капеек падаражэюць наступныя гандлёвыя маркі:
- «Карона слім» будзе каштаваць 4,15 рубля,
- «Карона стыль» — 3,85 рубля,
- «Карона эліт» — 3,85 рубля.
Цана прадукцыі фабрыкі «Нёман», ТАА «Інтэр табака», ТАА «Сентоні ПРО», ЗТАА «Алідзі-Вест», імпарту прадпрыемства «Беларусьгандаль» і ТАА «Сентоні ПРО» не зменіцца, запэўнілі ў ведамстве.
Акрамя таго, у пераліку прадпрыемства «Алідзі-Вест» з'явіцца новая марка — Dunhill Compact Silver. Цана аднаго пачка ў маі будзе складаць 7,4 рубля.
Чытайце таксама:
Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі $3500 за унцыю