Албанія прыпыніла бязвізавы рэжым з Беларуссю
Рада міністраў Албаніі 24 красавіка ўхваліла прыпыненне пагаднення з урадам Беларусі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў, паведамляе Albanian Telegraphic Agency (ATA).
Фота ілюстрацыйнае
Як гаворыцца ў паведамленні, албанскі ўрад ухваліў адмену рашэння «Аб частковым прыпыненні пагаднення паміж Радай Міністраў Рэспублікі Албанія і Урадам Рэспублікі Беларусь аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў».
Перад тым, у маі мінулага года, албанскі ўрад адмяніў бязвізавы ўезд у гэтую краіну па беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартах.
Чытайце таксама:
У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы
Адну з найбяднейшых краін Еўропы апанаваў самы сапраўдны турыстычны бум